|
Главная > Новости > Турниры и фестивали
Фэст сярэдневечнай традыцыі і культуры "Заслаўскі набат" ў Заслаўі 15-16 верасня 2001 года.
Пресс-релиз | Программа
Обычная версия
Пресс-релиз
Гістарычная даведка.
1434 год. У выніку грамадзянскай вайны, якая пачалася пасьля
смерці Вялікага князя Вітаўта, паміж звергнутым з вялікакняскага стальца князем
Свідрыгайлам Альгердаеічам з новым князем Вялікага княства Літоўскага і Рускага
Жыгімонтам Кейстутавічам, беларускае грамадства
было расколатае на дзее варагуючые часткі. Барацьба за вялікакняскую карону абвострылася
канфесійна-сацыяльнымі супярэчлівасцямі паміж каталіцкай і праваслаўнай шляхтай.
Свідрыгайла, каб здабыць згубленую ў выніку змовы карону, ўзначаліў ваяўнічую
частку праваслаўнай тляхты і магнатаў Беларусі, якая хацела зраўнання сацыяльных
правоў з каталіцкай шляхтай. Новы Вялікі князь Жыгімонт еыказваў еыключна празаходніцкую
пазіцыю, падтрымліваў прапольскія настроі і супрацьстаяў зраўнанню правоў каталіцкай
і праваслаўнай шляхты. Вайна цягнулася з 1432 па 1439 год. Мяцежны князь Свідрыгайла
здабыў вялікую падтрымку па ўсёй Беларусі, для павялічэння сілаў ён наймаў нават
лівонскіх рыцараў. Але шэраг вялікакняскіх прывілеяў скіраваных на карысць праваслаўных
паслабілілі Свідрыгайлу і адкалолі ад яго войскаў сілы праваслаўных магнатаў,
якія замарыліся ад міжусобіцы. Вынікам вайны стала паслабленне Вялікага Княства
Літоўскага і Рускага і тэрытарыяльная страта на карысць Польшчы Валыні і Падолля.
Але праваслаўныя феядалы па прывілею 1434 года атрымалі правы, якімі карысталіся
і каталікі: не плаціць падаткаў з маёнткаў і мець гарантыі ўласнай незачэпнасці.
Негледзячы на вялікія людскія і тэрытарыяльныя страты старабеларускай
дзяржавы, наша краіна цудам захавалася як дзяржава праз шэраг. вымушаных кампрамісаў
тагачасных палітычных сілаў: прывілеі праваслаўнай шляхце ад Жыгімонта і адмова
Свідрыгайлы ад барацьбы за карону. Усталяванне сацыяльнага міру ў краіне забяспечыла
будучы росквіт сярэдневечнай культуры Беларусіў 15-ібстст, вядомыхяк "залатыя"
вякі гісторыі Беларусі.
Ідэя.
На падставе сапраўдных гістарычных падзеяў грам^янскай вайны
ЗОх гадоў 15 стст правесці ў горадзе Заслаўі фэст сярэдневечнай традыцыі і культуры.
У рамках фэста плануецца правя;м'аяне наступных акцый:
- Рэканструкцыя аблогі замка і бітвы 1434 г паміж войскамі князя - Свідрыгайлы
і князёў Андрэя і Юрыя Заслаўскіх, якія пасьля прывілея 1434 года перайшлі ад
мяцежнага князя на бок Жыгімонта
- "Заслаўскі Дуднік" - дударскі фэст, скіраваны на адраджэнне і развіццё
беларускай дударскай традыцыі
- "Горад Майстроў" - паказ старадаўніх традыцыйных рамёстваў Беларусі
і выстава-продаж вырабаў ганчароў, разьбяроў, кавалёў, ткачоў і інш.
- Бізнэс семінар па перспектывах і развіццю турыстычнай інфраструктуры горада
Заслаўя
Семінар праводзіцца гарадской мэрыяй і газетай "Турызм
іл Отдых" для прадстаўнікоў турфірм і іншых зацікаўленых асобаў.
Организаторы фестиваля:
Аўтары ідэі і кіраўнікі праэкту.
Васіль Грынь. мэнэджэр турыстычнай кампаніі
Федар Міхееў, кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба "Княжы Гуф"
Навуковы кансультант.
Юры Бохан (Зав. Кафедры гісторыі сярэднявечча Беларусі АН Рэспублікі Беларусь).
Музычнае афармленне рэканструкціі бітвы.
Дзмітрый Несцюк.
Дызайн феста.
Юлія Гладкевіч
Аргкамітэт свята.
- Заслаускі гарвыканкам
- Канфедэрацыя Рыцарскіх клубаў Беларусі "Рыцары Вялікага Княства"
- Газета "'Туризм н Отдых"
- Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік
- Кафе "Грюнвальд"
Кантакты
т. 2351322 (Федар Міхееў)
т.2668636 (Фбдар Міхееў)
т. 2690097 (Васіль Грынь)
ф. 2340631 (Васіль Грынь)
мабіл. 8-0296021561 (Васіль Грынь)
т/ф 2232714 (рэдакцыя газеты "ТиО")
т. 5441031/01 (Заслаўскі гарвыканкам)
т. 5441169/70 (Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік)
Спонсары фэсту.
"Аліварыя", типография "Поликрафт", Альфа-радио, Линия
Звука, ООО "Кальвин", ИП "Пекарский".
|