РЫЦАРСКИЙ ЗАМОК

ALTEREGO.TUT.BY


Главная > Новости > Турниры и фестивали

Фэст сярэдневечнай
традыцыі і культуры
"Заслаўскі набат" ў Заслаўі
6-8 верасня 2002 года.

| |

Обычная версия

Запрашэнне на фэст


Яснавяльможнаму Панству Богам храненага Вяликага Княства Лiтоускага i Рускага, а таксама Панам Шляхце Iмперыi Рымскай, Кароны Польскай, Кароны Багемскай i усiм рыцарам еурапейскiм, абаронцам веры Хрысцiянскай!

Хай будзе вядома згаданаму Паспольству, што у лета Гасподняе 2002-е, месяца верасня, дня 7 i 8, у слауным месцы Беларускiм Заслауi, што у 22 кiламетрах ад месца Менска, адбыцца мае падзея вялiкая - фестываль культуры i традыцыi сярэднявечнай Заслаускi Набат, якi штогод у сiм месцы праходзiць.

А мы усе, Паны Рада Фэсту таго слаунага, пасылаем запрашэннi ласкавыя Панам Рыцарам слауным заявiцца у днi памянутыя пад замак Заслаускi дзеля згадання справау ратных, што у Княстве нашым мелiся у летах 1432-1439, калi войскi князя Свiдрыгайлы замак Заслаускi аблогай бралi, а Паны князi Юрый i Андрэй Заслаускiя мужна процi войска Свiдрыгайлава стаялi.

А яшчэ склiкаем мы Рыцарства шляхетнае на Турнiр Рыцарскi, дзе мужы ратныя атрымаюць магчымасць дзеля славы рыцэрскай пабароцца за мiласць сваiх Ясных Панi, а таксама атрымаць багацейшыя узнагароды.

А у днi сiе дзеля гасцей дарагiх замка Заслаускага збiраюцца з усяе Белай Русi дудары спрытныя, ды безлiч кавалеу, ткачоу, ганчароу i iншых ледзей рамесных збiраецца i плен працы свае прадаваць мае. Мы, Паны Рада фэста Заслаускага запрашаем Вашамосцi на сiе днi верасневыя да замка Зслаускага i абяцаннi складаем, што ежы ды пiтва са склепау замкавых хопiць для усяго Паспольства, хто папярэдзiць нас аб прыезду сваiм !

Пiсана у лета Гасподняе 2002-е рукою Канцлера Замкавага Пана Грыня Васiля Васiльевiча з ласкi Князя Гетмана Польнага Пана
Мiхеева Тодара

Организаторы фестиваля:

За более подробной информацией обращайтесь на официальный сайт клуба “Княжы гуф”
http://kniaji-guf.narod.ru



Главная страница | Овальный зал | Библиотека | Галерея замка
Соседи замка | Рыцарские клубы | Архив | Рыночная плошадь | Замковая площадь

Все права защищены © 2001-2007. Дмитрий Боровой, Александр Рак
Правила использования ресурса

Замечания и предложения: alterego@tut.by